250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. 7 кніга

  • Автор: Уладзімір Цвірко
  • Год издания: 2026
  • Страниц: 56
  • Переплет: мяккі
  • Формат: 60х84 1/8
  • ISBN: 978-985-7248-97-1
  • Цена: 21

Перад чытачом вынік шматгадовых вандраванняў аўтара па абшарах нашай краіны, яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. У выніку з’явіўся аўтарскі праект для падарож¬нікаў, які змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з 252 турыстычных маршрутаў мае дзесяць пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін да аднаго з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут за адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам. У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі ахітэктурнай спадчыны, пабудава¬ныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта як дань памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і захоў¬ваць усім грамадствам. Запрашаю і далей наведаць цікавыя гістарычныя і прыродныя мясціны нашай краіны. У сёмай кнізе, па Гродзенскай вобласці, прапаную наступныя турыстычныя маршруты: «Аш¬мяны», «Рэпля» і «Шчучын». У Гомельскай вобласці нас чакае турыстычны маршрут «Чачэрск». Два турыстычныя маршруты прапануе Мінская вобласць — гэта «Новы Свержань» і «Мядзел». На Віцебшчыне павандруем па маршрутах «Белая Царква» і «Смальяны». Два маршруты будуць у Брэсцкай вобласці: «Лунінец» і «Савейкі». Як заўсёды, да вашай увагі два тэматычныя маршруты: пра знакамітага італьянскага скульп¬тара Карла Спампані і пра вялізныя камяні-валуны «Крэўскія абаронцы». У канцы — аўтарская легенда. Жадаем вам прыемных і захапляльных уражанняў ад гэтых вандровак!

Цена 21 BUN

Услуги доставки почтой предоставляются только для иногородних.

При оформлении заказа указывать почтовый индекс и подробный номер телефона.

Терминал отсутствует.

Рекомендуем
О компании

В январе 1994 года вышел первый выпуск научно-практического журнала "Финансы, учет, аудит" (ФУА). Редакция журнала обладала правом издательской деятельности. На первом этапе мы выпускали книги в соответствии с названием журнала - по экономической теории, макро- и микроэкономике, бухгалтерскому ... - Подробнее... -


Скачать прайс-лист